Шаблоны Joomla 3 тут

Шаноўныя студэнты!

Запрашаем вас паўдзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзенні Летняй школы рускай мовы для замежных грамадзян у жніўні 2017 года:

  • адчуць сябе карысным і значным;
  • атрымаць валанцёрскі вопыт;
  • знайсці новых сяброў з розных краін;
  • лепш пазнаць беларускую культуру праз успрыманне яе людзьмі з адрозным культурным вопытам;
  • пазнаёміць удзельнікаў школы з гісторыяй нашага горада;
  • паказаць нашы выдатныя мясціны;
  • рэалізаваць свой творчы патэнцыял;
  • паўдзельнічаць у шматлікіх цікавых мерапрыемствах.

Як стаць валанцёрам?

Запоўніце заяўку па спасылцы.

Дзе атрымаць дадатковую інфармацыю?

На кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян (вул. Урублеўскага, 33, ауд. 116).

У каардынатара Летняй школы рускай мовы Ірыны Рыгораўны Краскоўскай па нумары +375 29 7891601.

Вялікі дзякуй усім валанцёрам, якія дапамагалі рабіць мінулыя Летнія і Зімовыя школы рускай мовы незабыўнымі!