Шаноўныя студэнты!
Запрашаем вас паўдзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзенні Зімняй і Летняй школ рускай мовы для замежных грамадзян:
- адчуць сябе карысным і значным;
- атрымаць валанцёрскі вопыт;
- знайсці новых сяброў з розных краін;
- лепш пазнаць беларускую культуру праз успрыманне яе людзьмі з адрозным культурным вопытам;
- пазнаёміць удзельнікаў школы з гісторыяй нашага горада;
- паказаць нашы выдатныя мясціны;
- рэалізаваць свой творчы патэнцыял;
- паўдзельнічаць у шматлікіх цікавых мерапрыемствах.
Дзе атрымаць дадатковую інфармацыю?
На кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян (вул. Урублеўскага, 33, ауд. 116).
У каардынатара Летняй школы рускай мовы Ірыны Рыгораўны Краскоўскай па нумары +375 29 7891601 ці па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Вялікі дзякуй усім валанцёрам мінулых гадоў!
Разам мы рабілі кожную Летнюю і Зімовую школу рускай мовы адметнай і незабыўнай!