Все для Joomla. Беспланые шаблоны и расширения.

ЛЕТНЯЯ ШКОЛА РУСКАЙ МОВЫ – 2017

6–26 жніўня 2017 года

Гродна, Беларусь

Запрашаем Вас стаць удзельнікам Летняй школы рускай мовы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Гэта добрая магчымасць спалучыць вывучэнне рускай мовы са знаёмствам з сучаснай Беларуссю і з яе традыцыямі.

ДЛЯ КАГО?

Праграма Летняй школы разлічаная на ўдзельнікаў, якія пачынаюць вучыць рускую мову, і на тых, хто жадае палепшыць свой узровень валодання мовай.

Заняткі будуць праходзіць у групах (не больш за 8 чалавек), сфарміраваных з улікам узроўню валодання рускай мовай.

ШТО ВЫ АТРЫМАЕЦЕ?

  • Заняткі па рускай мове (усяго 60 гадзін)
  • Магчымасць штодзённай моўнай практыкі з беларускімі студэнтамі
  • Вучэбныя матэрыялы
  • Лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, па славянскай міфалогіі
  • Майстар-класы па традыцыйнай народнай творчасці
  • Знаёмства з кінематографам Беларусі
  • Наведванне тэлерадыёкампаніі “Гродна”
  • Катанне на цеплаходзе
  • Экскурсіі па горадзе Гродна
  • Сертыфікат удзельніка

За дадатковую плату:

  • курс “Караоке па-руску” (5 заняткаў)
  • курс “Пачынаем гаварыць па-беларуску” (5 заняткаў)
  • курс “Вучымся выкладаць рускую мову” (5 заняткаў)
  • экскурсіі па Беларусі (у выхадныя дні)

ЯК СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ?

Да 25 мая 2017 года запоўніце электронную заяўку на старонцы анлайн-рэгістрацыі.

ЁСЦЬ ПЫТАННІ?

Пішыце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Тэлефануйце: +375 152 68 02 29

ВАЖНА!

Студэнты з Германіі для ўдзелу ў Летняй школе могуць атрымаць частковую стыпендыю DAAD (Deutscher Akademischer Austauschdienst). Стыпендыя пакрывае выдаткі на аплату курса (часткова), прадугледжаная фіксаваная кампенсацыя дарожных выдаткаў, а таксама выдаткаў на пражыванне і харчаванне. Больш падрабязна на сайце DAAD: https://goeast.daad.de/de/25457/index.html. Апошні дзень, каб падаць заяўку па праграме DAAD, – 10 мая 2017 года.