ЛЕТНЯЯ ШКОЛА РУСКАЙ МОВЫ

22 ліпеня –10 жніўня 2024 года

Гродна, Беларусь

Запрашаем Вас стаць удзельнікам Летняй школы рускай мовы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы!

Гэта добрая магчымасць спалучыць вывучэнне рускай мовы са знаёмствам з сучаснай Беларуссю і з яе традыцыямі.

ДЛЯ КАГО?

Праграма Летняй школы разлічаная як на тых, хто толькі пачне вучыць рускую мову, так і на тых, хто жадае палепшыць свой узровень валодання гэтай мовай.

Удзельнікі будуць вывучаць рускую мову ў групах, сфарміраваных з улікам узроўню валодання мовай. Плануецца, што ў кожнай групе будзе не больш за 8 чалавек.

ШТО ВЫ АТРЫМАЕЦЕ?

  • Заняткі па рускай мове з дасведчанымі выкладчыкамі (40 гадзін)
  • Курс па выбары “Караоке па-руску”, “Лінгвакраіназнаўства” (10 гадзін)
  • Кулінарны майстар-клас
  • Экскурсіі ў межах Гродна
  • Наведванне аднаго з прадпрыемстваў
  • Майстар-клас па вырабе беларускага сувеніра
  • Знаёмства з беларускім кінематографам
  • Лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі
  • Магчымасць штодзённай моўнай практыкі з беларускімі студэнтамі
  • Сертыфікат удзельніка
  • Экскурсіі па Беларусі ў выхадныя дні (за дадатковую плату)

ЯК СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ?

Запоўніце электронную заяўку на старонцы анлайн-рэгістрацыі.

ЁСЦЬ ПЫТАННІ?

Пішыце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. 

Тэлефануйце: + 375 25 9569845 (Пяркова Вольга, каардынатар Летняй школы).