ЛЕТНЯЯ ШКОЛА РУСКАЙ МОВЫ 2026
03 жніўня – 22 жніўня 2026 года
Гродна, Беларусь
Запрашаем Вас стаць удзельнікам Летняй школы рускай мовы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы!
Гэта добрая магчымасць спалучыць вывучэнне рускай мовы са знаёмствам з сучаснай Беларуссю і з яе традыцыямі.
ДЛЯ КАГО?
Праграма Летняй школы разлічаная як на тых, хто толькі пачне вучыць рускую мову, так і на тых, хто жадае палепшыць свой узровень валодання гэтай мовай.
Удзельнікі будуць вывучаць рускую мову ў групах, сфарміраваных з улікам узроўню валодання мовай. Плануецца, што ў кожнай групе будзе не больш за 8 чалавек.
ШТО ВЫ АТРЫМАЕЦЕ?
- 4 гадзіны ў дзень заняткі па рускай мове (усяго 40 гадзін)
- Курс па выбару "Караоке па-руску", "Лінгвакраіназнаўства", "Дзелавы рускі"(10 гадзін)
- Лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі
- Магчымасць штодзённай моўнай практыкі з беларускімі студэнтамі
- Майстар-клас па вырабе беларускага сувеніру
- Кулінарны майстар-клас
- Экскурсіі ў межах гораду Гродна
- Раздатачныя матэрыялы курса
- Сертыфікат удзельніка
За дадатковую плату:
- экскурсіі па Беларусі ў выхадныя дні
ЯК СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ?
Да 20 мая 2026 года запоўніце электронную заяўку на старонцы анлайн-рэгістрацыі
КОШТ УДЗЕЛУ: 640 еўра
ЁСЦЬ ПЫТАННІ?
Пішыце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
