ПРАЖЫВАННЕ

Удзельнікам Летняй школы рускай мовы прапануем пражыванне ў інтэрнаце ГрДУ імя Янкі Купалы (вул. Ліможа, 27/1).
Інтэрнат знаходзіцца ў спальным раёне Гродна. Побач ёсць крамы, кафэ, банк, паліклініка, аптэка.

 

 

У інтэрнаце 9 паверхаў. На кожным паверсе ёсць кухня з электраплітамі і некалькі блокаў па 2 ці 3 пакоя. У кожным пакоі могуць жыць 2 ці 4 асобы. У блоках таксама ёсць вітальня з вялікай шафай, туалет, ванны пакой, кладоўка. Карыстанне пасцельнай бялізнай уваходзіць у кошт пражывання.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Таксама ў інтэрнаце ёсць нумары гасцінічнага тыпу. Кошт пражывання глядзіце тут.

Да корпуса ўніверсітэта, дзе будуць праходзіць заняткі, можна даехаць на грамадскім транспарце. Час на дарогу – каля 15–20 хвілін.