ГАРАДСКІ ТРАНСПАРТ

Аўтобусы і тралейбусы

Перамяшчацца па горадзе можна на аўтобусах і тралейбусах. Білет на адну паездку можна набыць загадзя ў кіёсках на некаторых прыпынках ці непасрэдна ў вадзіцеля аўтобуса ці тралейбуса перад паездкай. Білет на адну паездку неабходна абавязкова пракампасціраваць у самім аўтобусе ці тралейбусе.

Таксама ў кіёсках можна набыць праязны білет на неабмежаваную колькасць паездак. Праязны білет дзейнічае пэўны тэрмін, яго не трэба кампасціраваць, а неабходна проста мець яго пры сабе. Больш падрабязна пра віды і кошт праязных білетаў на аўтобус і тралейбус глядзіце на сайце Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення: grodnotu.by/coast.

Расклад руху аўтобусаў і тралейбусаў ёсць на кожным прыпынку, а таксама на сайце grodno.btrans.by. Можна скарыстацца дастасаваннямі для Android-прылад Goes – расписание транспорта ці BusGrodno.

Маршрутныя таксі (маршруткі)

Можна таксама карыстацца паслугамі маршрутных таксі. Грошы трэба даваць непасрэдна вадзіцелю, які павінен даць вам білет.

Звярніце ўвагу, што вадзіцель маршруткі спыняецца на патрэбным вам прыпынку па патрабаванні. Для гэтага жыхары Гродна звычайна загадзя гучна гавораць: “На наступным прыпынку, калі ласка!”

Таксі

Таксі можна замовіць па тэлефоне ці з дапамогай дастасаванняў для смартфонаў.