Віза Рэспублікі Беларусь

Спіс краін, для грамадзян якіх арганізаваны бязвізавы рух на тэрыторыю Беларусі, размешчаны на сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Замежным грамадзянам з іншых краін для ўезду ў Беларусь неабходна атрымаць візу Рэспублікі Беларусь. Для ўдзелу ў Летняй ці Зімовай школе гэта будзе кароткатэрміновая віза (тып С).

Стаўкі консульскіх збораў за выдачу iндывiдуальнай візы складаюць 60 еўра, групавой візы – 10 еўра з асобы. Для грамадзян некаторых краін дзейнічаюць ільготныя тарыфы консульскіх збораў.

Групавая віза можа быць выдадзеная пры ўмове адначасовага ўезду ў Беларусь групы замежных грамадзян з 5 і больш асобаў, якіх аб’ядноўвае агульная мэта паездкі і якія перамяшчаюцца па тэрыторыі Беларусі ў складзе групы.

Звычайна рашэнне аб выдачы ўязной візы прымаецца на працягу 5 працоўных дзён з моманту падачы дакументаў, але гэты тэрмін можа быць падоўжаны.

Звяртаем вашу ўвагу на наступнае:

  • для атрымання ўязной візы патрабуюцца дакументы візавай падтрымкі;
  • пашпарт павінен мець не менш за 2 чыстыя старонкі, прызначаныя для віз;
  • пашпарт павінен мець тэрмін дзеяння, які перавышае дату меркаванага выезду ўладальніка пашпарта з тэрыторыі Беларусі не менш чым на 90 дзён.

Больш поўную інфармацыю пра парадак афармлення віз на ўезд у Беларусь вы можаце знайсці на сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і на сайтах дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой.

Новае!
З 27 ліпеня 2018 г. грамадзяне 74 дзяржаў могуць наведаць Беларусь у бязвізавым рэжыме на тэрмін да 30 сутак пры ўмове, што ўезд і выезд ажыццяўляюцца праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.